24 красавiка 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Неўзабаве абавяжуць ставіць відэакамеры на нашых кухнях і ў спальнях»

7
«Неўзабаве абавяжуць ставіць відэакамеры на нашых кухнях і ў спальнях»

Беларусы выказаліся аб новаўвядзеннях у таксі.

У працы таксовак у Беларусі неўзабаве чакаюцца сур'ёзныя змены. Чыноўнікі пастанавілі, што відэакамеры ў аўтамабілях «прывядуць да пэўнай дысцыпліны і кіроўцаў, і пасажыраў». Чытачы выдання a target="_blank" href=https://ex-press.live/rubrics/novosti-zhodino/2024/02/28/skoro-obyazhut-na-nashix-kuxnyax-i-v-spalnyax-videokamery-s-translyaciyami-v-miliciyu-ustanavlivat-chitateli-ex-pressby-o-novshestvax-v-taksi>Ex-press.by з Барысава і Жодзіна падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт гэтых новаўвядзенняў.

Таццяна:

«Камеры цяпер усюды, і яны зусім не робяць жыццё больш бяспечным. А тут яшчэ для таксовак маюць увесці відэафіксацыю з захоўваннем запісаў і доступам да іх кантрольных і праваахоўных органаў. Я ціхі мірны чалавек, але не хачу, каб мяне здымалі на відэа падчас паездкі ў таксоўцы. А кіроўцы? Усю сваю змену яны будуць думаць аб тым, што іх здымае камера? І пагаварыць з таксістам нельга будзе…»

Алена:

«Падумала, што таксістаў-блогераў стане цяпер вельмі шмат. Будзем глядзець сябе ў іх інстаграмах і цік-токах. Мой муж быў у Расеі на заробках, вяртаўся дадому праз Маскву, там яго зняў таксіст і выклаў у інтэрнэт. Муж, вядома, быў п'яны і не заўважыў. А відэа мне жанчыны на працы паказалі. А здавалася: дзе Масква, а дзе Жодзіна. Добра, хоць не папулярнае відэа было…»

Аляксандр:

«Ды калі б толькі відэа было праблемай, якая нам пагражае. Працую ў таксі 10 гадоў на сваім аўтамабілі. Мог зарабляць і сям'ю ўтрымліваць, але цяпер стала больш складана. Цяпер усялякія падаткі і рэестр платны прыдумалі, тарыфы на паездкі вырастуць, людзі менш ездзіць будуць. І ўвогуле, на рынку таксі ўжо не будзе, як раней. Трэба працу шукаць нармальную…ці з'язджаць далей. Дзеці ўжо ў Польшчы, цяпер з жонкай думаем, што нам рабіць».

Ягор:

«Некалькі месяцаў таму пачаў працаваць у адміністрацыі, скажам так, новай фірмы таксі. Думалі развівацца, а тут гэты праект дурны. Акрамя таго, што паводле будучых правіл у кожным аўтамабілі таксі ўсталююць камеры відэаназірання, трэба будзе заплаціць за рэестр, які ўлічыць усіх таксістаў. Кожнае аўто — гэта дзве базавыя адзінкі, то бок, зараз гэта 74 рублі. Яшчэ базавую за кожнага кіроўцу і па сто базавых адзінак за дыспетчараў. Карацей, нам хутчэй за ўсё, прыходзіць канец. Нават прыбытку нармальнага яшчэ не было».

Вольга:

«Адчуваю, гарадскія аўтобусы зноў будуць бітком… Але вы ж ведаеце, якія ў Жодзіне аўтобусы. Я сама не хачу ў таксі з відэа. Разумею, што не ўсе такія грэблівыя, але беларусы будуць хадзіць пешшу ці перасядуць на грамадскі транспарт. Бо на таксі будзе дорага…А калі гэты законапраект набудзе моц, то нікому няма сэнсу ездзіць і працаваць у таксі…

Для пасажыраў будзе дорага. А як дорага для таксістаў! Таму, што фірме трэба ў аўтамабілі паставіць два відэарэгістратары, каб уключыцца ў рэестр, трэба заплаціць 100 базавых адзінак — 3700 рублёў. Яшчэ і падаткі за кожны аўтамабіль і кіроўцу - гэта ўжо самавітая сума. Якая невялікая фірма гэта вытрымае. Ці ўсё на карысць «Яндэкса»?»

Марына:

«Прывядзе да пэўнай дысцыпліны і кіроўцаў, і пасажыраў» - гэта ж маразм. Абавязкова нехта з людзей пацярпіць, вядома. Для гэтага ж новаўвядзенне - для штрафаў, для таго, каб менш свабоды ў людзей было.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках