Сілавікі затрымалі на мяжы беларуса, які вярнуўся дадому з Польшчы
9- 28.02.2024, 20:24
- 20,760
У чым яго абвінавачваюць.
Сілавікі затрымалі на мяжы мужчыну, які вярнуўся ў Беларусь з Польшчы, паведаміў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
«У Польшчы працую электрыкам. Затрыманы на мяжы ў сувязі з тым, што ўдзельнічаў у палітычным мітынгу. Тое, што я знаходзіўся на праезнай частцы і перакрываў рух», – прымусілі сказаць мужчыну.
На відэа сілавікоў выкарыстоўваюцца кадры з пратэстаў жніўня 2020 года, якія праходзілі на праспекце Машэрава ў Берасці.