СБУ паказала знішчэнне акупантаў і тэхнікі FPV-дронамі з цеплавізарам
1- 28.02.2024, 21:01
- 3,678
Відэа.
Служба бяспекі Украіны паказала знішчэнне акупантаў з дапамогай FPV-дронаў, сярод іншага, абсталяваных цеплавізарам.
Баявую працу зрабілі абаронцы з цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» СБУ.
СБУ прыводзіць колькасць стратаў, якія ўкраінскія спецназаўцы нанеслі акупантам менш як за месяц:
→ 20 танкаў;
→ 46 баявых бронемашынаў;
→ 47 артсістэмаў і тры ракетныя сістэмы залпавага агню;
→ тры сістэмы супрацьпаветранай абароны;
→ 16 сродкаў радыёэлектроннай выведкі і барацьбы;
→ 265 адзінак ваеннага транспарту і дзве лодкі;
→ сістэму відэаназірання «Мурам-М»;
→ 119 агнявых пазіцый і варожых умацаванняў;
→ шэсць складоў з боепрыпасамі і адзін склад паліва-змазачных матэрыялаў;
→ 431 акупант.
На відэа дзякуючы цеплавізійным дронам былі падбітыя дзве бронемашыны з акупантамі на брані, дзве лодкі з захопнікамі на борце і два грузавікі.
Таксама паказаныя паразы тэхнікі і артылерыі расейцаў звычайнымі FPV.