19 красавiка 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мэрыі польскага Элка 25 сакавіка вывесяць бел-чырвона-белы сцяг

6
На мэрыі польскага Элка 25 сакавіка вывесяць бел-чырвона-белы сцяг

На знак салідарнасці.

На Дзень Волі, 25 сакавіка, мэрыя польскага горада Элк зноў вывесіць беларускі бел-чырвона-белы сцяг. Пра гэта ў каментары «Белсату» паведаміў мэр горада Томаш Андрукевіч, адказваючы на пытанне пра адпаведны зварот прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

«Гісторыя польскай барацьбы за дэмакратыю з аднаго боку поўная адвагі і веры ў перамогу, а з другога – ахвяраў, у тым ліку і ўласным жыццём. Я ведаю, што беларуская апазіцыя таксама кожны дзень здае самы цяжкі іспыт – іспыт на патрыятызм і вернасць самым святым каштоўнасцям. Гісторыя паказвае, што перамагчы можна, нават калі барацьба вельмі цяжкая і шанцы на перамогу падаюцца нікчэмнымі».

Зычу ўсім беларусам, якія мараць жыць у свабоднай, незалежнай краіне, каб гэтыя мары здзейсніліся. На знак маёй (нашай) салідарнасці з беларускай апазіцыяй у Дзень Волі 25 сакавіка на будынку гарадской управы горада Элк будуць з гонарам лунаць побач два сцягі: бел-чырвона-белы і бел-чырвоны. Няхай гэта будзе прадвеснікам вашай перамогі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!» – гаворыцца ў адказе Томаша Андрукевіча.

Элк – гэта павятовы цэнтр на мяжы Вармінска-Мазурскага і Падляскага ваяводстваў Польшчы, сталіца рэгіёну Мазуры. Бел-чырвона-белыя сцягі на знак салідарнасці з беларусамі ўжо вывешвалі ў Элку ў верасні 2020 года і з нагоды Дня волі ў 2023-м.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках