27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі шматразовы дрон-бомбер наводзіць жах на акупантаў

1
Украінскі шматразовы дрон-бомбер наводзіць жах на акупантаў

Ужо ёсць вынікі на фронце.

Украінскія распрацоўнікі кластара Brave1 стварылі шматразовы робат-бомбер Hummel. Ён можа несці вагу да 2 кг на адлегласць да 20 км. Хоць робат новы, яго ўжо паспяхова выкарыстоўваюць у падраздзяленнях Сіл абароны Украіны на розных адцінках фронту.

Пра гэта расказаў кіраўнік Мінлічбы Украіны Міхаіл Фёдараў. Раней беспілотнік прайшоў камісію Мінабароны і зараз яго рэкамендуюць да кадыфікацыі паводле стандартаў NАТО.

У БПЛА нестандартныя частоты кіравання. Жорсткая рама і ножкі даюць яму магчымасць здзяйсняць мяккую пасадку.

“Цяпер каманда інжынераў распрацоўвае выведвальныя робаты коптэрнага тыпу. Яны будуць збіраць інфармацыю аб супрацізўніку і апрацоўваць яе ў рэальным часе з дапамогай штучнага інтэлекту. Таксама каманда працуе над аўтаматычным адсочваннем цэлі. Так дрон будзе далятаць куды трэба, калі страціў кіраванне і перарвалася відэа”, - адзначыў міністр.

Асобна Фёдараў паказаў працу FPV-дронаў, якімі кіравалі байцы 25-й паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгады ДШВ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках