27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы рванулі ў Беларусь па аўтамабілі

11
Расейцы рванулі ў Беларусь па аўтамабілі

Што адбываецца?

На беларускім аўтамабільным рынку назіраецца ажыўленне. Усё праз падвышаны попыт з боку расейцаў, якія спрабуюць паспець набыць аўтамабілі, пакуль не трэба даплачваць розніцу ў мытах, піша «Наша Ніва».

Купляюць не на перапродаж, а для сябе

З 1 красавіка 2024 года расейцы больш не змогуць, як раней, рэгістраваць у сябе аўтамабілі з Беларусі, размытненыя па льготным тарыфе. Паводле новых норм, якія ўступаюць у дзеянне праз месяц, каб паставіць на ўлік у РФ "ільготны" аўтамабіль, трэба будзе даплаціць розніцу ў мыце - лічыце, 50%.

Гэтая навіна ажывіла попыт на аўто з Беларусі. Характэрна, што купляюць не толькі свежыя аўтамабілі ва ўзросце да 5 гадоў, але і больш узроставыя.

Прадавец мінівэна 2013 года выпуску, які днямі прадаў аўтамабіль на Расею, не чакаў, што такі аўтамабіль можа зацікавіць расейцаў.

“Я спецыялізуюся на недарагіх аўтамабілях, якія разыходзяцца на мясцовым рынку, прыганяю з Еўропы так званыя непрахадныя аўто (старэйшыя за 5 гадоў. - НН).

Расейцаў такія аўто звычайна не цікавяць. Але пасля навіны аб тым, што за аўто, набытыя ў Беларусі, давядзецца даплачваць розніцу ў мытах, попыт з'явіўся. Прычым гэта не перакупшчыкі, а людзі, якія купляюць аўто для сябе», - распавядае мужчына.

Паводле ягоных слоў, яго калегі таксама адзначаюць рост цікавасці з боку расейскіх пакупнікоў.

Тыдзень сышоў на падрыхтоўку дакументаў для расейскіх пакупнікоў

Іншы суразмоўца днямі прадаў 6-гадовы аўтамабіль, які ўжо амаль тры гады ездзіў у Беларусь.

“Колькасць званкоў з Расеі павялічылася. Праз тыдзень пасля выхаду навіны чалавек быў готаў прыехаць па аўто. Пакупнік пасля гандлю і атрымання дадатковых фота і відэа хадзіў у сваю мытню і ДАІ, дзе яму далі спіс папер, неабходных для паспяховай рэгістрацыі. Прыйшлося дзесьці на тыдзень адкласці пакупку, пакуль я падрыхтаваў усе паперы”, - успамінае суразмоўца.

Некаторыя прадаўцы, якія разлічваюць на продаж аўто ў РФ, загадзя рыхтуюць неабходны пакет дакументаў, аб чым звычайна дадаюць інфармацыю ў аб'яве.

Уласнік аўтакаміса наадварот кажа, што попыт застаецца прыблізна на тым жа ўзроўні, але адзначае, што змянілася структура пакупнікоў.

“Раней асноўнымі пакупнікамі з РФ былі перакупы, якія бралі аўто ў Беларусі і перапрадавалі іх там без пастаноўкі на ўлік. Але для іх бізнэс, можна сказаць, прыкрыўся. У Расеі ў мінулым годзе змянілі механізм аплаты утылізацыйнага збору. Калі чалавек купляе аўто і рэгіструе яго на сябе, то плаціць блізу 50 еўраў ўтылізацыйнага збору.

Але калі на працягу года ён захоча аўто перапрадаць, то давядзецца плаціць поўным тарыфам, а там ужо не 50 еўраў, а 1500 і больш у залежнасці ад аб'ёму рухавіка”, - тлумачыць бізнэсмэн.

Падвышаны попыт захаваецца максімум да сярэдзіны сакавіка

Да апошніх новаўвядзенняў, са слоў суразмоўцы, расейскіх перакупаў падвышаныя стаўкі ўтыльзбору асабліва не пераймаліся, бо першым уласнікам у РФ станавіўся канчатковы пакупнік. Цяпер жа такая схема не спрацуе. Прыйдзецца выбіраць, рэгістраваць аўто ў РФ да 1 красавіка, каб пазбегнуць даплат па лініі мытні, або ставіць на ўлік, а потым даплачваць утылізацыйны збор па поўнай стаўцы.

Са слоў уласніка аўтакаміса, у апошні час актывізаваліся менавіта тыя расейцы, хто купляе аўто для сябе. Для іх галоўнае - паспець зарэгістраваць аўто да 1 красавіка, каб не трэба было даплачваць розніцу ў пошліне.

"Гэтая працэдура ў Расеі займае блізу 10-15 дзён, таму падвышаны попыт на аўто з Беларусі захаваецца максімум да сярэдзіны сакавіка", — мяркуе аўтабізнэсмэн.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках