27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына дэталёва распісала план нападу Расеі на NАТО

26
Нямеччына дэталёва распісала план нападу Расеі на NАТО

Ён складаецца з чатырох этапаў.

Урад Нямеччыны падрыхтаваў план магчымага нападу Расеі на краіну, які будзе складацца з чатырох этапаў, піша Bild са спасылкай на 13-старонкавы дакумент, названы "Аналіз рызык для грамадзянскай абароны".

Чакаецца, што на першым этапе Расея запусціць кампанію дэзінфармацыі ў СМІ і сацсетках, каб дабіцца "расколу сярод насельніцтва, дэстабілізацыі грамадства і падрыву даверу да свабоднай дэмакратыі". Гэты працэс будзе суправаджацца кібератакамі на электрастанцыі, плаціны і іншыя важныя аб'екты. З-за сакрэтнасці аперацый асобныя дзеянні будзе цяжка адназначна прыпісаць Раскі, гаворыцца ў дакуменце.

На другім этапе Расея сканцэнтруе войскі ля межаў NАТО, а краіны альянсу ў адказ на гэта ўзмоцняць прымежны кантынгент. Колькасць кібератак і дыверсій вырасце, каб затрымаць перамяшчэнне войска NАТО. Таксама Расея паспрабуе вывесці з ладу касмічныя спадарожнікі. Не выключаны атакі на атамныя рэактары, хімічныя прадпрыемствы і гідратэхнічныя збудаванні ў Нямеччыне.

У ходзе трэцяга этапу Расея пачне наносіць кропкавыя ўдары з выкарыстаннем канвенцыйнай і не канвенцыйнай зброі. Удары прыйдуцца "па мэтах на тэрыторыі Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны", адзначаецца ў дакуменце. Адначасова з гэтым будзе знішчаная вялікая колькасць касмічных спадарожнікаў.

На чацвёртым этапе канфлікту расейскія войскі прарвуцца да межаў Нямеччыны. Баявыя дзеянні будуць весціся на тэрыторыі краіны, у паветры і марской прасторы. Акрамя таго, вайна перакінецца на космас, у якім упершыню будзе адбывацца "канфлікт глабальнага маштабу".

Калі Расея атакуе Нямеччыну, гэта стане “фундаментальнай зменай сітуацыі ў галіне бяспекі для ўсёй Еўропы”, падкрэсліваецца ў дакуменце. На думку аўтараў даклада, апісаны план нападу "з'яўляецца праўдападобным сцэнаром".

Да гэтага Міністэрства абароны Нямеччыны ў адным з сакрэтных дакладаў дапусціла, што Расея можа напасці на ўсходні фланг NАТО летам 2025 года. Перад гэтым, як мяркуе Бундэсвер, Масква абвесціць чарговую хвалю мабілізацыю і набярэ ў войска яшчэ 200 тысяч чалавек. Затым Расея арганізуе “спачатку схаваную, а затым і адкрытую” атаку на Захад, пасля чаго магчымае прамое сутыкненне сіл Паўночнаатлантычнага альянсу з расейскім войскам.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках