27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрыюць школу з асіметрычнымі вокнамі

16
У Менску адкрыюць школу з асіметрычнымі вокнамі

Яна будзе размешчаная ў Новай Баравой.

У жылым раёне "Новая Баравая" пад Менскам у ліпені 2024 года будзе здадзеная школа з незвычайным дызайнам фасада галоўнага корпуса, квадратныя вокны якога маюць розны памер і размешчаныя асіметрычна, піша «Беларусь и мир».

Другая ў раёне школа - на 1 125 дзяцей і падлеткаў - адкрыецца ў Цэнтральным парку.

Праект знаходзіцца ў высокай стадыі гатоўнасці: сабраны каркас будынка і закрыты вонкавы контур, вядуцца ўнутраныя працы. Ужо набіраюцца педагогі.

Комплекс спраектаваны архітэктарамі «А-100 Дэвелапмент». Ён складаецца з трох карпусоў-простакутнікаў, злёгку павернутых адзін да аднаго. Кожны корпус мае асобны ўваход, а аб'ядноўваюць іх зашклёныя пераходы-галерэі.

Цэнтральны корпус - грамадскі, другі - для малодшых класаў, трэці - для старэйшых. Цікава, што кабінеты адміністрацыі абсталююць празрыстымі дзвярыма, каб ліквідаваць бар'ер паміж вучнямі і настаўнікамі.

У школе будуць дзве спартзалы з трыбунамі, бібліятэка, актавая зала, сталошка, гульнявая і арт-рэкрэацыйная зоны, амфітэатр для будучых музыкаў, медыяцэнтр для юных блогераў, месца для выстаў. Паміж паверхамі пусцяць ліфты.

У “Новай Баравой” ужо ёсць школа, 5 дзіцячых садоў і спортцэнтр. І ўсюды - свая канцэпцыя. Так, дзіцячы садок "Жоўтая жырафа" прысвечаны жывёлам, "Космас" - космасу, "Дынасад" - дыназаўрам. А ў холах і двары "Школы будучыні" знаходзяцца навуковыя экспанаты.

В «Новой Боровой» уже есть школа, 5 детских садов и спортцентр. И везде — своя концепция. Так, детский сад «Желтый жираф» посвящен животным, «Космос» — космосу, «Диносад» — динозаврам. А в холлах и дворе «Школы будущего» находятся научные экспонаты.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках