27 лiпеня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ два мільярдэры са спісу Forbes адмовіліся ад грамадзянства Расеі

6
Яшчэ два мільярдэры са спісу Forbes адмовіліся ад грамадзянства Расеі
АНДРЭЙ БАРОНАЎ І РАТМІР ЦІМАШОЎ
ФОТА: DR

Пасля гэтага ў абодвух засталося толькі адно грамадзянства - кіпрскае.

Бізнэсоўцы працягваюць адмаўляцца ад грамадзянства Расеі на фоне вайны ва Украіне і міжнародных санкцый. Свае расейскія пашпарты здалі стваральнікі Veem Software Андрэй Баранаў і Ратмір Цімашоў, якія ўваходзілі ў рэйтынг "200 найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі" паводле версіі часопіса Forbes.

Як расказалі выданню іх знаёмыя, абодва прадпрымальнікі аформілі працэдуры выхаду з расейскага грамадзянства ў пасольстве Расеі ў Рэспубліцы Кіпр. Пасля гэтага ў абодвух засталося толькі адно грамадзянства - кіпрскае. Самі бізнэсоўцы даўно жывуць за мяжой - Баронаў у Швайцарыі, а Цімашоў у ЗША.

Аб падачы дакументаў на выхад з грамадзянства Расеі Баронаў паведаміў у красавіку мінулага года на сваёй старонцы ў сацсетцы LinkedIn. “Я прыватная асоба і ніколі не раблю публічных каментароў, асабліва пра палітыку. Я раблю рэдкае выключэнне, таму што глыбока ўзрушаны расейскай вайной ва Украіне. Я афіцыйна падаў усе дакументы, неабходныя для адмовы ад расейскага грамадзянства”, - адзначыў Баронаў.

Ён таксама дадаў, што ахвяраваў мільёны даляраў аўтарытэтным гуманітарным арганізацыям, якія дапамагалі "перамешчаным украінцам на тэрыторыі Украіны". Афіцыйна прадпрымальнік перастаў быць грамадзянінам Расеі ў снежні.

У сваю чаргу Ратмір Цімашоў выйшаў з расейскага грамадзянства ў студзені 2024 года, з чым азнаёміўся Forbes. Гэта таксама пацвердзіў сам Цімашоў.

Да гэтага ад грамадзянства Расеі адмовіліся сем мільярдэраў. Сярод іх: былы партнёр Алішэра Усманава Васіль Анісімаў (багацце $1,6 млрд), заснавальнік і асноўны ўладальнік холдынгу Freedom Цімур Турлаў (багацце $2,4 млрд), заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі "Тройка Дыялог" Рубен Варданян ($1,3 млрд), заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі DST Global Юрый Мільнер ($7,3 млрд), заснавальнік Revolut Мікалай Старонскі ($7,1 млрд), заснавальнік энергетычнай кампаніі "Арэці" Ігар Макараў ($2,2 млрд) і заснавальнік Tinkoff Group Алег Цінькоў ($0,86 млрд пасля продажу Цінькоф Банка).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках