27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму бортправаднікі падчас узлёту і пасадкі самалёта сядзяць на руках далонямі ўгару?

7
Чаму бортправаднікі падчас узлёту і пасадкі самалёта сядзяць на руках далонямі ўгару?

Сцюардэса раскрыла праўду.

Сцюардэса Хені Лім, якая працуе ў кампаніі Cebu Pacific на Філіпінах, распавяла, чаму персанал самалёта падчас узлёту і пасадкі займае "фіксавальную пазіцыю". Работнікі авіякампаніі сядзяць на руках далонямі ўверх, піша obozrevatel.com.

Лім раскрыла сапраўдную прычыну ў сваім TikTok-роліку. Цяпер відэа налічвае больш за 32 тысячы праглядаў.

Як высвеілілася, “фіксавальнай пазіцыі” прытрымліваецца ўвесь персанал, каб зменшыць рызыку цялесных пашкоджанняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі. “Гэтае становішча мяркуе надзейнае прышпільванне рамянямі бяспекі, сядзенне вертыкальна, абавязкова паклаўшы рукі далонямі ўверх. Ногі павінны быць на падлозе”, - патлумачыла аўтарка роліка.

"Мэта ў тым, каб утрымліваць корпус у жорсткай позе, каб у выпадку незапланаванай надзвычайнай сітуацыі цела атрымала меншую колькасць пашкоджанняў", – дадала бортправадніца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках