27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі мяняюць правілы набору ў войска

15
У Беларусі мяняюць правілы набору ў войска

Новы дакумент уносіць шмат новаўвядзенняў.

У Беларусі ў другім чытанні прынялі законапраект "Аб змене законаў у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі".

Новы дакумент істотна мяняе правілы набору ў войска, а таксама ўносіць шмат новаўвядзенняў ва ўжо дзейныя крытэрыі ацэнкі навабранцаў. Самае цікавае ў новым дакуменце - "устанаўленне магчымасці інфармавання грамадзян аб неабходнасці прыходу ў вайсковы камісарыят, орган дзяржаўнай бяспекі з дапамогай СМС".

У час першага чытання гэты пункт выклікаў шмат пытанняў, на якія адказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч. Тады ён заявіў, што такое паведамленне на мабільны тэлефон будзе прыраўноўвацца да позвы толькі ў ваенны час.

Яшчэ адзін цікавы пункт з новага законапраекта, прынятага ў другім чытанні, - "аптымізацыя парадку ацэнкі стану здароўя навабранца для мэт вызначэння яго катэгорыі прыдатнасці да вайсковай службы".

Імаверна, што пасля афіцыйнага ўступлення ў дзеянне дакумента будуць перагледжаныя правілы набору ў войска і спіс хвароб, якія даюць права на адтэрміноўку ад службы.

Таксама новы законапраект узмацняе адказнасць за правапарушэнні, якія тычацца парадку набору, уліку і прыпіскі грамадзян, якія падлягаюць вайсковаму ўліку.

Вось яшчэ некалькі пунктаў, якія прадугледжваюцца дакументам:

• выдача грамадзянам дадатковых гарантый і кампенсацый у сувязі з іх наборам на вайсковую службу або паступленнем на вайсковую службу

• прававыя асновы ўдзелу грамадзян на добраахвотнай аснове ў выкананні работ абароннага характару ў мірны час

• актуалізацыя пераліку мерапрыемстваў, якія складаюць змест мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі

• вызначэнне кампетэнцыі і функцый упаўнаважанага дзяржаўнага органа ў мабілізацыйнай падрыхтоўцы эканомікі

• удакладненне пераліку катэгорый грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу ў мабілізацыі

• надзяленне ваенных камісараў правам абмяжоўваць выезд за межы Рэспублікі Беларусь грамадзян, якія парушаюць абавязкі вайсковага ўліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў набору на вайсковую службу

• пашырэнне пераліку суб'ектаў, на якіх ускладаецца абавязак інфармавання органаў унутраных спраў аб выдзяленні памяшканняў для пражывання замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўстанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне такога абавязку.

Як адзначылі "дэпутаты", новы дакумент накіраваны на падвышэнне эфектыўнасці рэагавання на выклікі і пагрозы сучаснага свету.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках