27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў накінуўся на дырэктараў ваенных заводаў РФ з «тэлеграмай Сталіна»

20
Мядзведзеў накінуўся на дырэктараў ваенных заводаў РФ з «тэлеграмай Сталіна»

Відэафакт.

Намеснік кіраўніка саўбеза РФ Дзмітрый Мядзведзеў працягвае пераймаць савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна, пагражаючы дырэктарам расейскіх вайсковых заводаў рэпрэсіямі, піша nv.ua.

Так, на чарговым пасяджэнні профільнай камісіі ён запатрабаваў ад іх больш кіраваных ракет.

А каб «матываваць» прысутных, гэты палітычны блазан надумаў зачытаць ім тэлеграму Сталіна дырэктарам ваенных заводаў ад 1941 года, якую ён спецыяльнай прынёс з сабой у белай рамцы.

«Вы падвялі нашу краіну і наша чырвонае войска. Вы дагэтуль не выпускаеце Іл-2. Самалёты Іл-2 патрэбныя нашай чырвонай арміі цяпер як паветра, як хлеб. Шэнкман дае па адным Іл-2 на дзень. А Траццякоў дае МіГ па адной, па дзве штукі. Гэта здзек з краіны, з чырвонай арміі. Нам патрэбны не МІГі, а Іл-2. Калі 18-ы завод думае адмежавацца ад краіны, даючы па адным Іл-2 на дзень, то жорстка памыляецца і панясе за гэта кару. Прашу вас не выводзіць урад з цярпення і патрабую, каб выпускалі больш Ілаў. Папярэджваю апошні раз», - працытаваў ён Сталіна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках