27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кітай можа пачаць уварванне ў Расею з поўдня

22
СМІ: Кітай можа пачаць уварванне ў Расею з поўдня

Пасля арганізацыі масавых пратэстаў на Далёкім Усходзе.

Выцек вайсковых дакументаў, у якіх Масква мадэлявала кітайскае ўварванне, агаліла даўнія страхі Расеі перад Кітаем.

Акрамя беспрэцэдэнтных падрабязнасцяў аб ядзернай дактрыне Расеі, у іх расказваецца аб шматгадовых вучэннях, якія адпрацоўваюць магчымае кітайскае ўварванне, што сведчыць аб глыбокай падазронасці вайсковага кіраўніцтва ў дачыненні да Пекіна.

Падрабязны аналіз расейскіх страхаў публікуюць аналітыкі The Financial Times.

Хоць сёння перспектыва вайны паміж Кітаем і Расеяй можа здацца надуманай, сцэнары даюць падрабязнае ўяўленне, што маскоўскія вайскоўцы думалі аб пагрозах з боку Кітая, а таксама аб тактыцы, якую яны выкарыстоўвалі для вядзення ваеннага канфлікту ва Украіне.

У адным са сцэнарыяў вайсковай гульні Кітай аплачвае падстаўных дэманстрантаў для сутыкненняў з паліцыяй на Далёкім Усходзе Расеі, а потым пасылае дыверсантаў для тайнага нападу на расейскую інфраструктуру бяспекі.

Калі напружанасць дасягае пункту кіпення, Кітай нарошчвае абаронную вытворчасць і размяшчае вайсковыя падраздзяленні на мяжы, вінавацячы Расею ў «генацыдзе».

Менавіта такім чынам сама Расея правяла акупацыю ўкраінскіх тэрыторый - спачатку Крыма, затым часткі Данбаса.

У адным са сцэнарыяў вучэнняў 2014 года гаворыцца, што стасункі пераходзяць у канфлікт пасля прыходу да ўлады "новага пакалення нацыяналістычных лідараў" у Дасініі - выдуманай назве краіны з дакладнай геаграфіяй Кітая.

Першапачаткова Дасінія, як сцвярджаецца, імкнецца да паглыблення сувязяў з Паўночнай Федэрацыяй - псеўданімам Расеі. Але глыбока цынічныя дасінійцы імкнуцца выкарыстоўваць усялякую напружанасць паміж Поўначчу і заходнімі краінамі.

Неўзабаве Дасінія патрабуе ад Поўначы "рэзкага павелічэння паставак вуглевадароднай сыравіны на вельмі невыгодных умовах", каб забяспечыць энэргіяй сваю перагрэтую эканоміку.

Пасля адмовы Поўначы Дасінія пачынае рыхтавацца да вайны.

Некаторыя дакументы сведчаць, што Кітай можа пачаць наступальныя дзеянні праз Казахстан, што можа прывесці да ўдараў па Заходняй Сібіры і нават Уралу.

Але ў некалькіх вучэннях, праведзеных яшчэ ў 2008 годзе, канчатковай мэтай сіл уварвання быў захоп расейскага Далёкага Усходу.

У адным з некалькіх вучэнняў, прысвечаных уварванню ў Казахстан і Заходнюю Сібір, датаваным ліпенем 2014 года, гаворыцца, што Кітай хоча знайсці там больш "жыццёвай прасторы" для свайго насельніцтва, ператварыўшы краіны ў "рэсурсныя калоніі".

На думку экспэртаў, вучэнні з прымяненнем ракетных комплексаў з ядзернымі боегалоўкамі паблізу кітайскай мяжы, праведзеныя ў лістападзе мінулага года, сведчаць, што расейскія вайскоўцы прадаўжаюць падрыхтоўку да магчымага канфлікту, у якім можа быць задзейнічана тактычная ядзерная зброя.

Асцярогі Масквы, што Пекін можа скарыстацца слабасцю Расеі ў маланаселенай частцы краіны, былі асабліва моцныя ў 1960-х і 1970-х гадах, у тым ліку сямімесячны неабвешчаны ваенны канфлікт у 1969 годзе.

Яны зноў узмацніліся ў 1990-я гады, калі слабая Расея сутыкнулася з уздымам свайго ўсходняга суседа.

Але пасля прыходу да ўлады Пуціна ў канцы дзесяцігоддзя дынаміка змянілася. Кітай і Расея падпісалі пагадненне аб тым, што нібыта "ніколі не будуць урывацца" на тэрыторыі адзін аднаго або наносіць першымі ядзерны ўдар, і адмовіліся ад усіх тэрытарыяльных прэтэнзій. Пуцін устанавіў яшчэ больш шчыльныя стасункі з Сі Цзіньпінам, які прыйшоў да ўлады ў 2012 годзе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках