Галоўны камандзір войска Брытаніі прадказаў Расеі імгненную паразу ў вайне з NATO
9- 29.02.2024, 14:01
- 7,292
![Галоўны камандзір войска Брытаніі прадказаў Расеі імгненную паразу ў вайне з NATO](https://i.c97.org/ai/502738/aux-head-1655442814-20220617_toni_radakin_360.jpg)
Адказ Альянсу будзе знішчальны.
Уладзімір Пуцін напраўду не хоча вайны з NATO, таму што "Расея саступіць, і саступіць хутка", – заявіў начальнік Штаба абароны Узброеных сіл Вялікабрытаніі Тоні Радакін, піша Business Insider.
"Кожны расейскі напад або ўварванне супраць NATO выкліча зруйнавальны адказ", – сказаў Радакін. Ён дадаў, што расейскі прэзідэнт гэта разумее: “Галоўная прычына, праз якую Пуцін не хоча канфлікту з NATO, у тым, што Расея саступіць. І сатсупіць хутка”.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прамы канфлікт паміж Расеяй і NATO стане непазбежным, калі ваенныя альянсы з'явяцца ва Украіне. “У гэтым выпадку трэба казаць не пра верагоднасць, а пра непазбежнасць. Вось так і ацэньваем”, – адказаў Пяскоў у адказ на пытанне аб рызыках канфлікту з NATO.
Пра тое, што краіны Еўразвязу могуць у найбліжэйшай будучыні адправіць свае войскі ва Украіну, каб падтрымаць Кіеў у супрацьстаянні з Масквой, заяўляў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. “Сёння няма кансэнсусу наконт адпраўкі наземных войскаў афіцыйным, меркаваным і ўхваленым чынам. Але ў будучыні нічога выключаць нельга”, - казаў Макрон па выніках саміту ў Парыжы, дадаўшы, што такая магчымасць “згадваецца сярод варыянтаў” падтрымкі Кіева.