У Беларусі забаранілі прадукцыю адразу трох расейскіх заводаў
10- 29.02.2024, 14:36
- 10,522

Праз перавышэнне таксічных элементаў.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што пастановамі Галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара «забаронены ўвоз на тэрыторыю Беларусі, рэалізацыя, захоўванне, транспартаванне і выкарыстанне харчовай прадукцыі вытворчасці ТАА «Барнаульская халвічная фабрыка» (Расея), ТАА «Цімоша» (Расея) і ТАА «КЦК «АРАНАП » (Расея)».
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы выявілі такія факты абарачэння небяспечнай харчовай прадукцыі: у 1,2-1,8 раза перавышаны дапушчальны ўзровень колькасці таксічных элементаў, а менавіта кадмію. І фарбавальнікаў – гэта азарубін, жоўты «Сонечны закат», тартразін, бліскучы сіні FCF).
Беларускія спецыялісты палічылі небяспечнымі напой з шыпшыны і халву.
«Гэтыя рэчывы недапушчальныя пры вытворчасці ўказанай харчовай прадукцыі. Па выніках зробленых аператыўных дзеянняў абарачэнне названай прадукцыі на тэрыторыі ўнутранага рынку - забароненае», - рэзюмавалі ў міністэрстве.
