Трамп запрасіў Орбана ў госці
22- 29.02.2024, 15:35
- 5,732
Экс-прэзідэнт ЗША і прэм'ер Вугоршчыны могуць сустрэцца ўжо на наступным тыдні.
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе прыняць у сваёй рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана на курорце Мар-а-Лага ў Фларыдзе, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ананімную крыніцу, знаёмую з планамі. Сустрэча, напэўна, адбудзецца 8 сакавіка.
Гэтая сустрэча, магчыма, узмоцніць асцярогі сярод супольнікаў ЗША што да перспектывы вяртання Трампа да ўлады, адзначае крыніца.
Орбан, гаворыцца ў матэрыяле, як і Трамп, падтрымлівае папулісцкую палітыку і займае прыкметную пазіцыю лідара адраджэння ўльтраправых у Еўропе.