У Ерэване заявілі, што Арменія гатовая стаць кандыдаткай на сяброўства ў ЕЗ
19- 29.02.2024, 15:47
- 6,160
Краіна будзе рухацца ў Еўропу.
Арменія гатовая паглыбляць стасункі з Еўразвязам і стаць кандыдатам на сяброўства ў ЕЗ, заявіў спікер парламента рэспублікі Ален Сіманян, пішуць армянскія СМІ.
“Мы гатовыя, адназначна”, - сказаў Сіманян, адказваючы на пытанне журналіста, ці гатовая Арменія паглыбіць стасункі з Еўразвязам, стаць кандыдаткай на сяброўства ў ЕЗ.
Паводле ягоных слоў, Арменія будзе рухацца ў тым кірунку, "які забяспечыць нам максімальную бяспеку".
“Сёння дэмакратыя, быць дэмакратычнай краінай - гэта самая вялікая сістэма бяспекі. Мы думаем, што нашая бяспека - гэта быць дэмакратычнай краінай, шчыльна працаваць з дэмакратычнай сістэмай», - заявіў Сіманян.