Сырскі: УСУ плануюць адбіць страчаныя пазіцыі на некалькіх кірунках
6- 29.02.2024, 15:56
- 6,854

Украінскі гетман назваў галоўную задачу.
Брыгады Узброеных Сіл Украіны актыўна вядуць баі супраць сіл супраціўніка на Курахаўскім і Аўдзееўскім кірунках фронту. Пра гэта паведаміў гетман Узброеных Сіл Украіны генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі ў сваім Telegram-канале.
"Вораг нясе значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, але ўпарта працягвае атакаваць нашы пазіцыі, часам мае поспех на асобных адцінках", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксандр Сырскі падкрэсліў, што яго галоўная задача ў тым, каб выкарыстоўваць баявыя магчымасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі падраздзяленняў Сіл абароны Украіны для нанясення расейскім войскам максімальных страт, знішчэння вялікай колькасці бранятэхнікі і артылерыі супраціўніка.
Ён таксама адзначыў, што неабходна ўтрымаць занятыя пазіцыі і аднавіць становішча там, дзе ўкраінскія падраздзяленні былі вымушаныя адступіць. Акрамя таго, для ўзмацнення абароны на галоўных кірунках трэба правільна размяркоўваць рэзервы.
“Падчас працы з камандзірамі брыгад асноўную ўвагу звяртаю на тое, як арганізаваная праца на пунктах кіравання агнявога ўдару супраціўніка, на своечасовасць і адэкватнасць прынятых пастаноў у адпаведнасці са становішчам і на падтрыманне пастаяннага ўзаемадзеяння паміж часткамі і падраздзяленнямі. Ганаруся нашымі вайскоўцамі”, - падкрэсліў гетман УС Украіны.