Reuters: Польшча можа забараніць сельгаспрадукцыю з Расеі і Беларусі
- 29.02.2024, 18:42
- 11,702
![Reuters: Польшча можа забараніць сельгаспрадукцыю з Расеі і Беларусі](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-175511-aux-head-20151027_granica_poland_EPA_360.jpg)
Дональд Туск зрабіў заяву.
Польшча не выключае ўвядзення забароны на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расеі, сказаў польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск. Заява прагучала падчас візіту ў Варшаву прэм'ер-міністра Латвіі, якая раней ужо ўвяла такія абмежаванні.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters са спасылкай на заяву Туска.
Польшча справакавала скандал на мяжы з Украінай і закрыла прапускныя пункты, аднак на мяжы з Беларуссю нічога такога не адбываецца - расейская і беларуская прадукцыя свабодна паступае на рынак Польшчы.
У той жа час прэм'ер Польшчы мяркуе, што сельскагаспадарчая прадукцыя з Расеі і Беларусі таксама выклікае скажэнні на рынку.
"Латвія пастанавіла ўвесці эмбарга на імпарт (сельскагаспадарчай) прадукцыі з Расеі...Мы прааналізуем выпадак Латвіі, і не выключаю, што Польшча выступіць з адпаведнай ініцыятывай", - сказаў Дональд Туск на прэс-канферэнцыі.
Прэм'ер Польшчы мяркуе, што Еўразвязу неабходна "сур'ёзна засяродзіцца на паляпшэнні рэгулявання, калі размова ідзе аб імпарце збажыны і харчовых тавараў з Усходу".