27 лiпеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага распавялі, які лёс угатаваны расейскім элітам

6
У Зяленскага распавялі, які лёс угатаваны расейскім элітам
МІХАІЛ ПАДАЛЯК
ФОТА: AFP

Пуцін хоча перакласці на іх адказнасць за ўсё.

За ўсе злачынствы, якія Пуцін учыніў, ён плануе адказваць не сам, а перакласці гэтую адказнасць на іншых, выказаў меркаванне дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. «Ахвярным казлом» могуць стаць расейскія эліты і яны ніяк не змогуць ухіліцца ад адказнасці, бо ім гэтага не дазволяць.

Інтэрв’ю Міхаіла Падаляка для Delfi Літва можна паглядзець на канале YouTube.

Украінскі чыноўнік выказаў свой пункт гледжання наконт незайздроснага становішча расейскіх элітаў: «Нічога расейская эліта не скажа, яна выдатна разумее ўсе наступствы. Яны знаходзяцца ў такой бярлозе, у гэтай бярлозе часткова іх знішчаюць (сама вертыкаль Пуціна «пажырае» сваіх жа «дзяцей»). Вы ж бачыце, што дзеці прадстаўнікоў элітаў гінуць, і гінуць тыя ці іншыя дырэктары і акцыянеры расейскіх буйных сыравінных кампаній. Сістэма ў іх вельмі цікава цяпер пабудаваная: гарантый таго, што ты выжывеш няма, але з іншага боку з гэтай сістэмы выйсці нельга, бо з іншага боку яна дае магчымасць табе кампенсаваць тыя страты фінансавыя перш за ўсё, якія ты нясеш на вонкавых рынках».

«Безумоўна, Пуцін хоча перакласці адказнасць, крывёй яе размазаць па не толькі найбліжэйшым асяроддзі (сюды ўваходзіць не толькі Патрушаў, Нарышкін, а значна большая колькасць людзей). Яны не адмовяцца потым ад віны, у іх няма такой опцыі сказаць: «Вы ведаеце, я недзеяздольны юрыдычна або псіхічна недзеяздольны, я не разумеў тое, што адбываецца». Яны ўсе дачакаюцца фіналу, а да фіналу не так доўга засталося, па тэрмінах свайго жыцця яны дачакаюцца фіналу. Але не ўсе ў сваім натуральным стане», - падкрэсліў Міхаіл Падаляк.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках