27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі кляшчы выйшлі на паляванне

10
У Беларусі кляшчы выйшлі на паляванне

Першы напад на чалавека - у Гародні.

Цёплы люты змяніў не толькі наш гардэроб, але і паўплываў на звычкі жывёл і кузурак. Чытач даслаў «Онлайнеру» фота жука-плавунца, які поўзаў па дарозе, нехта ўбачыў матыля ў палёце, а ў Гародні ўжо актывізаваліся кляшчы.

Як паведамляе Гарадзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, першы сёлета выпадак укусу кляшча зафіксавалі 26 лютага. На каго напалі членістаногія, не паведамляецца, але ўсё адбылося на прысядзібным надзеле ў мікрараёне «Баранавічы», у межах горада.

«Цяпер актыўнасць кляшчоў назіраецца на тэрыторыі адкрытых прыродных ландшафтаў, якія добра выграваюцца сонцам (пустыры, лужкі, ўзлескі, іншае)», — гаворыцца ў паведамленні.

Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кляшчамі, спецыялісты раяць прытрымлівацца некалькіх простых правіл.

- Збіраючыся ў лес або на лецішча, аддавайце перавагу светлай вопратцы (на ёй больш прыкметныя кляшчы).

- Максімальна закрывайце скуру, не забывайце пакрываць галаву.

- Карыстайцеся рэпелентамі і кожную гадзіну праводзіце самаагляды.

- На лецішчы вядзіце барацьбу з грызунамі (гэта асноўныя карміцелі іксодавых кляшчоў) і не забывайце касіць высокую траву.

- Калі клешч усё ж прысмактаўся, важна аператыўна звярнуцца да лекара. У вас ёсць 72 гадзіны, каб правесці прафілактыку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках