27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паказалі відэа зачысткі Краснагораўкі ад расейцаў

УСУ паказалі відэа зачысткі Краснагораўкі ад расейцаў

Баі ішлі як на адкрытай мясцовасці, так і ў разбураных дамах.

Украінскія вайскоўцы змаглі адбіць спробу штурму горада Краснагораўкі ў Данецкай вобласці. Раней расейцы часткова ўвайшлі ў горад.

Пра гэта паведамляе Трэцяя штурмавая брыгада.

Украінскія вайскоўцы апублікавалі відэа баёў за горад. Яны ішлі як на адкрытай мясцовасці, так і ў разбураных дамах прыватнага сектара. Як распавялі ў Трэцяй штурмавой, вораг змог патрапіць у горад абыходзячы мінныя загароды на брані і пачаў прасоўванне па вуліцах.

Вораг не збіраўся адыходзіць і чапляўся за кожны дом. Расейцаў з іх выбівалі сілай, патронамі і гранатамі.

«Больш за 100 знішчаных акупантаў і адбіты ў ворага горад - выканана байцамі 3-й роты 1-га штурмавога батальёна і байцамі 2-й роты 2-га штурмавога батальёна брыгады», - сказана ў паведамленні.

Акрамя таго, на відэа можна пачуць перахоп размовы расейцаў, і тое, як яны скардзяцца на ўкраінскіх вайскоўцаў, якія адбіваюць іх атакі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках