27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За люты ўкраінскія сілы збілі 13 самалётаў расейцаў

11
За люты ўкраінскія сілы збілі 13 самалётаў расейцаў

Гэта рэкорд з 2022 года.

Украінскія вайскоўцы за люты збілі 13 расейскіх самалётаў. Рэкордная колькасць з кастрычніка 2022 года.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны ў сацсетцы Х.

«Люты - самы кароткі месяц года, але нашы абаронцы неба дабіліся найбольшых вынікаў у збіванні расейскіх самалётаў з кастрычніка 2022 года», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак Мінабароны Украіны, агулам Паветраныя сілы знішчылі:

10 знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34,

два шматмэтавыя знішчальнікі Су-35

адзін радыёлакацыйны самалёт А-50.

«Здаецца, што быць пілотам расейскага вайсковага самалёта - самая дрэнная праца ў свеце», - дадалі ў міністэрстве.

Раней камандуючы Паветранымі Сіламі УСУ Мікалай Аляшчук заявіў, што ў чацвер, 29 лютага, на Аўдзееўскім і Марыупальскім кірунках былі знішчаныя два расейскія Су-34.

Пры гэтым а 8 раніцы Аляшчук паведамляў, што Сілы абароны Украіны збілі яшчэ адзін расейскі знішчальнік Су-34 на Усходнім кірунку. Такім чынам за дзень УСУ знішчылі тры расейскія самалёты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках