27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі Беларусі ўводзяць валютныя змены

12
Банкі Беларусі ўводзяць валютныя змены

Падборка навін.

Некалькі банкаў увялі валютныя змены. «Сбер Банк», да прыкладу, запусціў прапанову для ўкладчыкаў - перавесці тэрміновыя безадзыўныя дэпазіты ў далярах і еўрах у беларускія і расейскія рублі або ў юані, паведамляе «Зеркало».

«Альфа Банк» з 29 лютага ўвёў змяненне па пераводах з карткі на картку па нумары карткі ў Беларусі і за мяжу - для іх павялічаны дзённы ліміт да 15 пераводаў на максімальную суму 5000 рублёў (даляраў, еўраў або расейскіх рублёў у эквіваленце).

Нагадаем, раней «Альфа-Банк» абвясціў, што з 1 сакавіка будзе спаганяць плату за захоўванне даляраў і еўраў на рахунках, калі іх сума перавышае эквівалентна 160 тысяч рублёў. Першапачаткова платную паслугу збіраліся ўвесці з 1 лютага.

«Сбер Банк» запусціў прапанову для ўкладчыкаў - перавесці тэрміновыя безадзыўныя дэпазіты «Захоўвай» і «Прэміум даверны» у далярах або еўрах (адкрытыя да 1 лютага 2024 года) у іншую валюту - беларускія або расейскія рублі, а таксама ў кітайскія юані. «Пры гэтым вяртанне дэпазіту ажыццяўляецца без пераліку адсоткаў», - удакладняе фінустанова.

«Банк ЗГБ» з 1 сакавіка знізіць да 0,01% гадавых стаўку на рэшту сродкаў на рахунках у далярах і расейскіх рублях для ўладальнікаў картак тарыфных планаў «Прывілей» і «Прывілей Лайт». «Умовы будуць датычныя ў тым ліку да раней укладзеных дамоваў. На рэшту сродкаў на рахунках у беларускіх рублях для прэміяльных кліентаў працягнуць налічвацца 3% гадавых», - паведаміў банк.

Таксама Банк ВТБ абвясціў, што ўстанавіў выгодны курс абмену даляраў, еўраў і расейскіх рублёў для карыстальнікаў інтэрнэт-банка і VTB mBank. «Для ўладальнікаў картак MORE і прэміяльных картак опцыя абмену валюты ўстанаўліваецца аўтаматычна. Па астатніх картках палепшаны курс актывуецца пры аб'ёме транзакцый ад 500 беларускіх рублёў цягам месяца», - удакладняе фінустанова.

«Банк БелЗЭБ» раней прыпыніў падпісанне новых і прадаўжэнне ўкладзеных раней безадзыўных дэпазітаў у еўрах з тэрмінамі размяшчэння 35 дзён і 3 месяцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках