27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею адрэзалі ад звестак з заходніх метэаспадарожнікаў

10
Расею адрэзалі ад звестак з заходніх метэаспадарожнікаў

Праз вайну ва Украіне.

Расея практычна поўнасцю адрэзаная ад звестак з заходніх метэаспадарожнікаў, паведаміў у чацвер кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў.

Паводле ягоных словаў, «да нядаўняга часу» метэаролагі атрымлівалі «даволі вялікую колькасць аператыўнай інфармацыі» ад EUMETSAT – міжнароднай арганізацыі, якая налічвае 30 краінаў-чальцоў і аперуе спадарожнікамі на геастацыянарнай і палярнай арбітах.

EUMETSAT прыпыніла ўдзел Расеі неўзабаве пасля пачатку ўварвання ва Украіну, але асобныя дзяржавы, якія ўваходзяць у арганізацыю, у тым ліку Вялікая Брытанія і ЗША, прадаўжалі дзяліцца звесткамі з расейскімі спецыялістамі. Гэтая інфармацыя неабходная для «прагнастычнай дзейнасці», але з нядаўняга часу інфармацыйная плынь ад заходніх спадарожнікаў практычна вычарпалася, паскардзіўся Шумакоў (яго цытуе ТАСС).

Паводле ягоных словаў, поўнасцю замясціць заходнія звесткі Расея зможа да канца 2024 года, пасля запуску ўласных гідраметэаралагічных апаратаў.

У якасці прыкладу ён прывёў спадарожнік «Метэор-М» нумар 2-4, запушчаны ў чацвер з «дапамогай ракеты "Саюз-2.1б"». Апарат аснашчаны ўнікальным абсталяваннем, якое дае магчымасць спадарожніку бачыць скрозь аблокі, праводзіць маніторынг акваторыі мораў і акіянаў, сказаў Шумакоў.

На стан пачатку 2023 года расейская спадарожнікавая групоўка ў 26 разоў саступала памерам амерыканскай: у ЗША на арбіце было 4529 апаратаў супраць усяго 174 у РФ. Ад Кітая Расея адстала больш за ўтрая: той меў 590 спадарожнікаў, паводле падлікаў Bloomberg.

Дагнаць лідараў рынку ў найбліжэйшыя гады Расеі не пад сілу: расейская мадэль вытворчасці касмічных апаратаў з'яўляецца неканкурэнтаздольнай, скардзіўся ў кастрычніку мінулага года кіраўнік «Раскосмасу» Юры Барысаў. Паводле Барысава, у ЗША існуюць вытворчыя магутнасці, якія дазваляюць ствараць блізу 3 тыс. касмічных апаратаў штогод. У Кітаі створана шэсць вытворчасцяў, здольных вырабляць ад 1200 да 1500 спадарожнікаў за год. У Расеі гэты лік абмяжоўваецца ўсяго 40 апаратамі за год.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках