27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр кіраўнік управы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС

20
Памёр кіраўнік управы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС
АНДРЭЙ ГЛІНСКІ

Яму было 44 гады.

Праваабаронцы з Mayday team даведаліся пра смерць блізу чатырох месяцаў таму кіраўніка ўправы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС палкоўніка Андрэя Глінскага. Яму было 44 гады, а на пасаду ён заступіў улетку 2022 года.

У міліцыі, паводле інфармацыі Mayday team, Глінскі працаваў роўна 20 гадоў. Адразу пасля ўніверсітэта ён пайшоў працаваць у аддзел барацьбы са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій.

Сілавік спецыялізаваўся на крадзяжах з дапамогай фішынгу, а таксама чытаў лекцыі пра «кібертэрарызм» у Берасцейскім дзяржуніверсітэце.

Апошні год ягонае падраздзяленне займалася грамадзянамі, якія здзяйснялі незаконныя аперацыі з крыптавалютай. У некаторых выпадках памер канфіскацый пастановай сілавікоў складаў больш за паўмільёна даляраў ЗША.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках