27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона: Калі Украіна пацерпіць паразу, пачнецца вайна Расеі і NATO

11
Кіраўнік Пентагона: Калі Украіна пацерпіць паразу, пачнецца вайна Расеі і NATO
ЛОЙД ОСЦІН

Пуцін не спыніцца.

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін мяркуе, што параза Украіны можа прывесці да пачатку вайны паміж Расеяй і NATO. Пра гэта ён заявіў на слуханнях у камітэце Палаты прадстаўнікоў ЗША ў справах узброеных сілаў, трансляцыя ішла на YouTube

На думку Осціна, калі Расея атрымае перамогу, «Пуцін не спыніцца»; краіны Балтыі занепакоеныя, «ці не стануць яны наступнымі». «Шчыра кажучы, я думаю, калі Украіна ўпадзе, NATO будзе ваяваць з Расеяй», – сказаў кіраўнік Пентагона.

Падобныя асцярогі ў пачатку снежня выказваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён заявіў тады, што калі Расея «возьме Украіну», то ў перспектыве можа атакаваць і краіны NATO.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках