27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто часцей вяртае крэдыты: Мужчыны ці жанчыны?

6
Хто часцей вяртае крэдыты: Мужчыны ці жанчыны?

У Нацбанку расказалі.

У Нацбанку вывучылі Крэдытны рэгістр і расказалі, як і якія крэдыты звычайна бяруць беларусы. Паглядзіце на партрэт тыповага кліента і праверце, ці працуе статыстыка.

Увогуле, у 2023 годзе беларусы сталі браць больш крэдытаў у параўнанні з мінулымі гадамі: за 2023 год гэта 4,96 мільёна дамоваў агульным памерам 31,89 мільярда рублёў.

Людзі ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў сталі крэдытавацца на вялікія сумы, беларусы старэйшыя за 64 гады – і часцей, і на большыя сумы, чым раней. Ёсць і гендарная розніца: жанчыны старэйшыя за 46 гадоў бяруць крэдыты часцей, чым мужчыны таго ж узросту, а мужчыны часцей за жанчын бяруць крэдыты з адначасовым прадстаўленнем сродкаў (напрыклад, на набыццё аўтамабіля).

Стала больш дамоваў на тэрмін даўжэйшы за 10 гадоў: статыстыка звязвае гэта са зніжэннем адсоткавых ставак у крэдытах на нерухомасць. Такія таксама часцей заключаюць жанчыны, чым мужчыны.

Яшчэ ў 2023 годзе ў беларусаў палепшылася фінансавая дысцыпліна: стала менш крэдытаў з пратэрмінаванай запазычанасцю. Цяпер такіх 5,4% ад агульнай масы крэдытаў. Пры гэтым найбольш добрасумленныя плацельшчыкі – гэта жанчыны.

У Менску павялічыліся памеры крэдытаў, а ў Гомельскай вобласці – колькасць заключаных дамоваў. Пахваліцца найменшай запазычанасцю перад банкамі могуць жыхары Магілёўскай вобласці, а людзі з Гарадзенскай – тым, што радзей звяртаюцца па крэдыты.

Калі ў 2023 годзе вы бралі крэдыт, то, хутчэй за ўсё, у «Беларусбанку», «ВТБ банку», «МТБанку», «Альфа-Банку» ці «Белаграпрамбанку» – гэта пяцёрка лідараў у крэдытаванні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках