27 лiпеня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча набывае ў ЗША самую сучасную сістэму кіравання СПА і ПРА на $2,5 млрд

1
Польшча набывае ў ЗША самую сучасную сістэму кіравання СПА і ПРА на $2,5 млрд

Кантракт будзе рэалізаваны цягам 2024–2031 гадоў.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш 29 лютага падпісаў у чацвер кантракт на стварэнне інтэграванай сістэмы кіравання супрацьпаветранай і супрацьракетнай абаронай з урадам ЗША.

Пра гэта паведамляе PAP.

Кантракт паміж Польшчай і ЗША коштам прыкладна 2,53 мільярда даляраў будзе рэалізаваны цягам 2024–2031 гадоў. Ён прадугледжвае набыццё інтэграванай сістэмы кіравання супрацьпаветранай і супрацьракетнай абаронай IBCS.

У пакет уваходзяць каманднае і камунікацыйнае абсталяванне, неабходнае для шасці батарэй праграмы супрацьпаветранай абароны WISŁA і 23 камплектаў праграмы супрацьракетнай абароны NAREW.

Пасля падпісання кантракта Касіняк-Камыш падкрэсліў, што праграмы WISŁA і NAREW будуць працаваць на самай сучаснай у свеце сістэме кіравання. «Польшча стане другой краінай пасля ЗША, якая будзе мець самую сучасную ў свеце інтэграваную сістэму кіравання», – падкрэсліў ён.

Разам з Вялікай Брытаніяй Злучаныя Штаты сталі галоўнай крыніцай набыцця Польшчай сістэмаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны.

Мінулай восенню Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў патэнцыйны продаж Польшчы інтэграванай сістэмы баявога кіравання супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны арыентавальным коштам 4 мільярды даляраў.

А ў лютым ЗША далі зялёнае святло на продаж Польшчы сучасных сістэмаў радыёлакацыі, выведкі паветранай прасторы і наземнай радыёлакацыі разам з элементамі лагістыкі коштам 1,2 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках