27 лiпеня 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў расейскім Дзяржынску

3
Беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў расейскім Дзяржынску

Прадпрыемства вырабляе выбухоўку.

Уночы на 1 сакавіка ў горадзе Дзяржынск Ніжагародскай вобласці Расейскай Федэрацыі прагрымелі выбухі. Пра гэта паведаміла расейскае выданне SOTA.

Паведамляецца, што мясцовыя жыхары зафіксавалі атаку беспілотных лятальных апаратаў.

"У ніжагародскім Дзяржынску, як мяркуецца, атакаваны завод імя Свярдлова, які вырабляе выбухоўку", – заявілі журналісты.

Аб выбухах у Дзяржынску таксама паведаміў Telegram-канал ASTRA, апублікаваўшы некалькі адпаведных відэа. Афіцыйныя асобы і ведамствы РФ пакуль ніяк не пракаментавалі тое, што адбылося.

Адзначым, што са звестак украінскага Нацыянальнага агенцтва ў пытаннях прадухілення карупцыі (НАПК), згаданы "Завод імя Я. М. Свярдлова" знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Швайцарыі, Аўстраліі, Японіі, Украіны і Новай Зеландыі.

Прадпрыемства спецыялізуецца на вырабе асноўных відаў выбуховых рэчываў і сумесяў на іх аснове, а таксама падрыхтоўцы боепрыпасаў для ўсіх тыпаў войскаў Мінабароны Расеі.

Паводле інфармацыі НАПК, завод забяспечвае практычна ўсе тыпы боепрыпасаў, якія выкарыстоўваюцца падчас расейскай узброенай агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках