28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эквадоры беларус не паспеў сысці з карабля, як яго спрабавалі абрабаваць і падстрэлілі

11
У Эквадоры беларус не паспеў сысці з карабля, як яго спрабавалі абрабаваць і падстрэлілі

Пацярпелы змог сесці ў таксі і прыехаў у порт.

У Эквадоры 44-гадовага беларуса хацелі абрабаваць на дварэ, а калі той кінуўся ўцякаць, па ім стрэлілі са зброі і паранілі. Пра гэта паведамляе адна з найбуйнейшых газет краіны El Universo, піша "Беларусь и мир".

Інцыдэнт здарыўся ў сераду, 28 лютага, у горадзе Мачала, які называюць бананавай сталіцай, бо менавіта адсюль праз порт Пуэрта-Балівар гэта садавіна экспартуецца па ўсім свеце.

Як піша выданне, наш суайчыннік - уладальнік судна, скарыстаўшыся прыбыццём у Мачалу, надумаў агледзець славутасці. І быў атакаваны на галоўнай вуліцы - бульвары 25 чэрвеня.

Разам з трыма сябрамі мужчына выйшаў з порта, дзе было прышвартаванае судна, на якім яны плылі. Зайшоўшы ў гандлёвы цэнтр, кампанія накіравалася да манумента Эль-Бананера.

Пакуль госці горада рухаліся да помніка, які ўвекавечыў у бронзе работніка бананавай плантацыі, і рабілі фота, з'явіліся трое незнаёмцаў: двое - на матацыкле, трэці - пешшу.

Адзін з іх дастаў зброю і прыстрашыў ёй 44-гадовага беларуса, каб абрабаваць, але наш суайчыннік кінуўся ўцякаць. Нападнік стрэліў у яго і параніў у пятку.

Пацярпелы змог сесці ў таксі і прыехаў у порт. Там мужчыне надалі першую дапамогу, а потым адвезлі ў прыватную клініку і перадалі для далейшага лячэння медыкам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках