21 снежня 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пасажырка сказала, што будзе скардзіцца - смяяліся ўсе»

12
«Пасажырка сказала, што будзе скардзіцца - смяяліся ўсе»

На маршруце "Менск-Жодзіна" адбываюцца дзіўныя рэчы.

Працягваюцца праблемы з маршруткамі "Менск-Жодзіна" і назад, пра што сведчаць лісты ў рэдакцыю выдання ex-press.live.

Штодня дзясяткі пасажыраў адчуваюць нязручнасці і марнуюць час з-за непрадказальнасці раскладу і частых затрымак транспарту.

Адна з жыхарак Жодзіна падзялілася сваім досведам:

- Пытанне маршрутак "Жодзіна-Менск" не разглядаецца. Ніколі нельга быць упэўненым, што зможаш з'ехаць. Я езджу не часта, але заўсёды праблемы! Пазалетась, 18 лютага, з Жодзіна ў Менск маршруткі ехалі не паводле раскладу. Быў аўтобус а 13:00, наступны - толькі а 14:20, і тое далі маленькі «спрынтар». Паводле раскладу павінен быў быць аўтобус а 13:20, 13:40, 14:00.

Паводле ейных слоў, раней таксама была аналагічная сітуацыя, маршрутку чакалі блізу 40 хвілін. І не таму, што было шмат пасажыраў, а таму, што рэйсы касавалі.

- Гэта пры тым, што на аўтастанцыі ні прыбіральні, ні буфета, і на галаву капае, - дадае жыхарка Жодзіна.

Чытачка выдання таксама паказала чаргу на маршрутку з Менска ўвечары ў аўторак, 27 лютага. Аўтобуса, паводле яе назіранняў, не было больш за гадзіну. Усе замерзлі. Селі ў аўтобус прыкладна а 20:10.

- Але было і смешнае... Адна жанчына сказала, што будзе скардзіцца дэпутату. І ведаеце, які гэта выклікала смех? Рагаталі ўсе! - падзялілася жанчына.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках