«Ад палка засталося 30 чалавек!»: сябар Гіркіна раскрыў праўду пра Аўдзееўку
6- 1.03.2024, 9:53
- 13,750
Агучаныя лічбы рэальных страт войска РФ.
Расейскія захопнікі працягваюць актыўныя баявыя дзеянні на Данбасе пасля поўнага знішчэння Аўдзееўкі, аднак Z-прапагандысты не радыя такім «поспехам» акупантаў, піша dialog.ua.
Сябар тэрарыста Ігара Стралкова-Гіркіна, расейскі Z-блогер Леў Вяршынін апублікаваў ліст жонак загінулых расейскіх вайскоўцаў, у якім названая колькасць ахвяр.
«У палку 1015 з 2300 адзінак жывой сілы засталося крыху больш за 30 чалавек. Ці ўсе забітыя, ці ёсць параненыя, не ведаем», - сказаў ён.
Дарэчы, Вяршынін надумаў агучыць гэты ліст з двух прычын: у РФ гэтага зрабіць больш няма каму, бо Стралкоў - у турме, а «ваенкар» Марозаў, які не баяўся казаць праўду пра страты расейцаў, нядаўна скончыў жыццё самагубствам.
Сам Z-блогер адчувае сябе ў бяспецы: ён даўно жыве ў Гішпаніі, хаця ненавідзіць Захад і падтрымлівае Пуціна.
Са слоў Вяршыніна, мабілізаваных кідалі на забой без падрыхтоўкі. «Без дакументаў, без азнаямлення з загадамі нашых родных адправілі ў зону баявых дзеянняў, - напісалі ўдовы вайскоўцаў РФ. – Па прыбыцці ў «ДНР» і «ЛНР» нашым родным змянілі спецыяльнасці ў ваенных білетах і паставілі перад фактам, што зараз яны знаходзяцца ў складзе штурмавых падраздзяленняў».