27 лiпеня 2024, Субота, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус паспрабаваў праехаць з Беларусі ў Літву праз закрыты КПП

4
Аўтобус паспрабаваў праехаць з Беларусі ў Літву праз закрыты КПП

Чым скончылася?

Роўна а 22:30 па мінскім часе 29 лютага на мяжы Літвы і Беларусі на пункце пропуску "Райгорад" літоўскія памежнікі выставілі кардоны, калючы дрот і перасталі прапускаць аўтамабілі. Пра гэту пастанову было абвешчана даўно, аднак адзін кіроўца на поўным пасажыраў аўтобусе ўсё адно паспрабаваў праехаць праз закрыты КПП, піша telegraf.news.

Чаму ён павёў аўтобус на закрыты пункт пропуску Літвы, пакуль незразумела. Таксама як і тое, чаму беларускія памежнікі яго прапусцілі ў бок закрытага літоўцамі КПП. Звычайна ў такіх выпадках, спыняе пропуск і сумежны пункт на другім баку мяжы.

Магчыма, ён спадзяваўся паспець да закрыцця мяжы. Але не атрымалася. Дакладны час здымкі на мяжы аўтар відэа не пазгнгачыў, апублікаваўшы іх ужо пасля паўночы 1 сакавіка.

Сам мужчына, стоячы на раздзяляльнай лініі, спрабаваў прысароміць літоўскіх памежнікаў, якія выконваюць пастанову ўладаў краіны. Ён заявіў, што яго аўтобус на польскіх нумарах, а значыць, з Еўрасаюза. На думку кіроўцы, у ягоным выпадку літоўскія памежнікі, напэўна, павінны былі парушыць загад і прапусціць аўтобус.

У выніку, аўтобусу давялося пакінуць прымежную тэрыторыю. Куды ён рушыў потым, невядома.

З 1 сакавіка ў на мяжы з Беларуссю ў Літве працягваюць працаваць толькі пункты Меднікі і Салечнікі, але на іх распаўсюджваюцца абмежаванні - рух пешаходаў і веласіпедыстаў забаронены.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках