У Менску абвясцілі прысуд кіроўцу фургона, які ўзарваў петарду каля вайсковай калоны
5- 1.03.2024, 10:56
- 9,200
Што пастанавіў лукашэнкаўскі «суд»?
У Менску 29 лютага абвясцілі прысуд дальнабойшчыку Андрэю Бураку, які ў траўні мінулага года ўзарваў петарду каля калоны вайсковай тэхнікі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле версіі следства, вечарам 11 траўня 2023 года на трасе М5 Менск - Гомель каля вёскі Ясень «кіроўца аўтамабіля DAF, які праязджаў міма ваеннай транспартнай калоны, які спыніўся, зрабіў падрыў неўстаноўленай прылады, самастойна вырабленай з піратэхнічных вырабаў, кінуўшы яе ў бок вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі, а пасля паспрабаваў уцячы».
Аўтамабіль Андрэя Бурака блакавалі вайскоўцы, кіроўцу затрымалі. У кабіне транспартнага сродку знайшлі экстрэмісцкую сімволіку.
Першапачаткова кіроўцу абвінавачвалі толькі ў хуліганстве. На этапе следства да яго дадалі артыкул аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання. Пазней застаўся толькі «экстрэмісцкі» артыкул.
Суддзя Яўген Хаткевіч прызнаў Андрэя Бурака вінаватым і прызначыў пяць гадоў пазбаўлення волі.