27 лiпеня 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі вёску адразу з трыма назвамі

23
У Беларусі знайшлі вёску адразу з трыма назвамі

Як такое можа быць?

У TikTok набірае папулярнасць відэа пра беларускую вёску: яна нібыта мае тры назвы. Карыстальнікі спрабуюць зразумець, гэта памылка ці не.

Беларус расказаў у TikTok пра вёску ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. На адным з паказальнікаў пры ўездзе назва населенага пункта напісана па-беларуску "Йодаўцы", на аўтобусным прыпынку ўжо іншая назва - "Іодаўцы". А на яшчэ адным дарожным паказальніку - "Іёдаўцы".

@kindus9978 #интересныеназвания #деревня #вёска #беларусь #путешествия ♬ оригинальный звук - kindus9978

У каментарах да відэа - дыскусія. Адзін з карыстальнікаў напісаў, што правільнае напісанне на беларускай мове – “Ёдаўцы”, гэта значыць, на яго думку, усе тры надпісы на паказальніках і прыпынку няслушныя. Яшчэ некалькі чалавек таксама палічылі, што памыліліся аўтары надпісаў.

“Што вас дзівіць? Адказ відавочны і ляжыць на паверхні”, - напісаў каментатар.

Адзін з карыстальнікаў заявіў, што тры назвы адной вёскі - гэта выкрут, каб не плаціць падаткі. Іншы таксама надумаў пажартаваць: "50 адценняў Йодаўцы".

Дарэчы, з расейскім напісаннем назвы гэтай вёскі такой варыятыўнасці няма. Напрыклад, у сэрвісе «Яндэкс Карты» (як і на многіх іншых інтэрнэт-рэсурсах) пазначана «Иодовцы». То бок, па-беларуску будзе “Ёдаўцы”.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках