13 снежня 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў нечакана засумняваўся, што Пуцін мае рацыю

Кадыраў нечакана засумняваўся, што Пуцін мае рацыю

І адцэнзураваў пасланне кіраўніка РФ.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў асмеліўся цэнзураваць прамову свайго сюзерэна Уладзіміра Пуціна падчас яго звароту да расейцаў, паведамляе nv.ua.

Кадыраў апублікаваў у сябе ў сацсетках цытату Пуціна аб «векавой згуртаванасці і адзінстве» народаў РФ, з якой выкінуў словы аб юдэях.

"Нашы салдаты і афіцэры - хрысціяне і мусульмане, будысты і паслядоўнікі юдаізму, прадстаўнікі розных этнасаў, культур, рэгіёнаў", - гаворыцца ў арыгінале тэксту.

У сваю чаргу Кадыраў надумаў адцэнзураваць Пуціна, пакінуўшы замест часткі са згадваннем юдэйскай рэлігіі толькі шматкроп’е.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках