Карціну Ван Гога прадалі за €4,5 млн
5- 11.03.2024, 11:55
- 3,240
Карціна «Галава сялянкі ў белым каптуры» была намаляваная меркавана ў 1884 годзе.
Карціну Вінцэнта Ван Гога «Галава сялянкі ў белым каптуры» прадалі за €4,57 млн на штогадовым кірмашы мастацтва Tefaf у Маастрыхте. Пра гэта піша нідэрландскі партал навінаў L1 Nieuws.
Карціну выставіла на продаж амерыканская галерэя M. S. Rau. Пачатковы кошт за працу склаў €4,57 млн. Гэтую суму і заплаціў новы ўладальнік карціны. Са звестак L1 Nieuws, гэта прыватная асоба, якая набыла карціну для калекцыі прыватнага музея.
Кірмаш Tefaf праходзіць у галандскім горадзе Маастрыхт з 9 да 14 сакавіка.
«Галава сялянкі ў белым каптуры» была напісанач Вінцэнтам Ван Гогам меркавана ў 1884 годзе. Яе памеры складаюць 63 на 48 сантыметраў.
Гэта не самая вялікая сума, якую калі-небудзь аддавалі за працу Вінцэнта Ван Гога. У 2021 годзе карціну мастака "Стога пшаніцы" прадалі на аўкцыёне амаль за $36 млн. А ў 1990 годзе "Партрэт доктара Гашэ" пэндзля Ван Гога прадалі за $83 млн. Гэта самая дарагая карціна мастака.