У Гародні бацька проста так ударыў нажом сына
5- 12.03.2024, 10:46
- 4,144
Учынак ён растлумачыў тым, што змяшаў алкаголь з медыкаментамі.
У Гародні затрымалі 74-гадовага жыхара горада па падазрэнні ў прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання свайму сыну. Падрабязнасці інцыдэнту расказаў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
Падазроны разам са сваім 40-гадовым сынам адзначалі 8-га сакавіка. Калі застолле заканчвалася, малодшы чын надумаў правесці бацьку да ложка, але той схапіў са стала нож і пырнуў ім свайго сваяка.
Медыкі дапамаглі пацярпеламу і даставілі яго ў шпіталь.
У размове са следчымі падазраваны не змог успомніць, што выклікала яго агрэсію. Паводле яго слоў, ніякіх канфліктаў падчас застолля не было. Мужчына выказаў здагадку, што ўсё магло адбыцца з-за лекаў, якія ён ужывае: прэпараты несумяшчальныя з алкаголем і, пры парушэнні гэтага правіла, могуць выклікаць неадэкватныя паводзіны.