20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі ўводзіць забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу

25
Рэжым Лукашэнкі ўводзіць забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу

Падрабязнасці.

Урад уводзіць забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі адрэзак дзяржмяжы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўраду.

«Забароненыя да ўвозу для рэалізацыі і спажывання на тэрыторыі Беларусі наступныя тавары: воды, піва, віна, сусла вінаграднае, вермуты, напоі іншыя зброджаныя, спірт этылавы, воцат, шыны і покрыўкі пнеўматычныя гумовыя, адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні, а таксама былыя ва ўжыванні часткі і прыналежнасці транспартных сродкаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўрадзе растлумачылі, што гэта – захад у адказ на прынятую Літвой пастанову аб спыненні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках