25 траўня 2024, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірэнеюш Пракапюк: Над гэтым фільмам пра Беларусь мы працавалі амаль 11 гадоў

Ірэнеюш Пракапюк: Над гэтым фільмам пра Беларусь мы працавалі амаль 11 гадоў

Фільм «Такога кшталту надзея» пабудаваны на расповедах беларускага палітыка Андрэя Саннiкава.

«Госць Рацыі» – рэжысёр-дакументаліст Ірэнеюш Пракапюк, адзін са стваральнікаў фільму «Такога кшталту надзея».

– Будзем размаўляць пра дакументальнае кіно. Ці цяжка працаваць, ствараць дакументальнае кіно?

– Калі хто любіць, то не.

– Паразмаўляем сярод іншага і пра фільм «Такога кшталту надзея», які, відаць, можна назваць палітычным.

– Гэта мусіў быць фільм пра Беларусь. Шукалі мы ідэю, у які спосаб гэта апавядаць. Не было ніводнага выезду ў Беларусь. Трэба было ўсё зрабіць тут. І так мы зрабілі.

– Але ў вас быў герой. Бо фільм пабудаваны на расповедах беларускага палітыка, вельмі вядомага, які адыграў вялікую ролю ў палітычнай Беларусі. І сёння ён аўтарытэтны палітык.

– Так – героем фільму стаў Андрэй Саннікаў. Але не адразу мы дайшлі да гэтага, што менавіта ён будзе. Былі розныя ідэі. Гэты дакументальны праект мы пачалі дзесяць, ці нават адзінаццаць гадоў таму. На працягу гэтага часу нашыя планы змяняліся.

– І атрымаўся фільм пра Беларусь? Цікавая справа, як гэтыя думкі і ідэі змяняліся. Якая першая ідэя была?

– Мелі мы некалькі спатканняў з рознымі асобамі. І затым дыскутавалі: якія плюсы і якія мінусы. Разумелі, што з той асобай мы павінны будзем сустракацца на працы, дома, у вольны час. І тут важна, каб супраца атрымлівалася добра. Андрэй, з пазіцыі веку і лёсу, цікавая асоба для расказу пра Беларусь – якая яна была, як змянялася і ў які бок ідзе. І таму мы выбралі Андрэя.

Цягам трох дзён на Падляшшы адбудуцца тры прэзентацыі фільму:

22 сакавіка. Гайнаўка, Музей і асяродак беларускай культуры, пачатак а 17-й гадзіне;

23 сакавіка. Беласток, кінатэатр «Форум», а 18-й гадзіне;

24 сакавіка. Бельск. Дом культуры а 16-й гадзіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках