9 траўня 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прапагандысцкае шоў перапынілі пасля таго, як экспэрт пачаў казаць праўду

12
У Расеі прапагандысцкае шоў перапынілі пасля таго, як экспэрт пачаў казаць праўду

Перадача скончылася скандалам.

На днях у ток-шоў "Месца сустрэчы" на расейскім тэлеканале НТВ выступаў палітолаг Аляксандр Сыцін, кіраўнік "Цэнтра палітычных даследаванняў краін Паўночнай і Усходняй Еўропы". Пра гэты цэнтр няма ніякай агульнадаступнай інфармацыі, але Сыцін пастаянна выступае на прапагандысцкіх ток-шоў як экспэрт. У 2019 годзе яго выгналі са студыі Першага канала, калі ён назваў загінулых пры пажары ў Адэсе ў 2014 годзе "малаацэнным чалавечым матэрыялам".

На гэты раз ён заявіў, што "да Украіны ўвогуле нікому асаблівай справы няма", а "Расея праводзіць пэўны экспансіянісцкі курс, гэта факт, прычым не толькі ва Украіне".

Вядучы Андрэй Норкін абарваў спікера, заявіўшы, што "гэта не экспансія, а абарона сваіх нацыянальных інтарэсаў і ў выніку ўласнай бяспекі". Пасля гэтага ён перапыніў шоў. Аглядальнік BILD называе гэта "маштабнай няўдачай" і "скандалам". "Відаць, аднамомантна было занадта шмат праўды, таму перадачу і перапынілі", – піша ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках