ССА Украіны спалілі 10 адзінак цяжкай тэхнікі акупантаў на запарожскім кірунку
2- 19.03.2024, 12:03
- 2,426
У тым ліку САУ “Півоня” і “Гваздзік”.
Сілы спецыяльных аперацый УСУ спалілі 10 адзінак цяжкай і аўтатэхнікі расейскіх акупантаў на запарожскім кірунку. Пра гэта 19 сакавіка ў Telegram паведаміў прэс-цэнтр ССА Украіны.
“Адное з падраздзяленняў ССА эфектыўна адпрацавала на запарожскай кірунку. Аператары нанеслі шэраг агнявых параз FPV-дронамі па варожых цэлях”, – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі ў прэс-цэнтры, былі пашкоджаныя і знішчаны:
самаходная артылерыйская ўстаноўка 2С7 “Півоня”;
САУ 2С1 “Гваздзік”;
дзве 122-мм гаўбіцы Д-30;
БТР і пяць адзінак аўтамабільнай тэхнікі.