На Кубе ўспыхнулі масавыя пратэсты
54- 19.03.2024, 15:39
- 21,642
Людзі патрабуюць "электрычнасці і харчавання".
На Кубе ўспыхнулі масавыя пратэсты. Яны выкліканы эканамічным крызісам.
Натоўпы дэманстрантаў у нядзелю прайшлі маршам па Сант'яга, другім па велічыні горадзе вострава. Людзі патрабавалі "электрычнасці і харчавання". Дэманстрацыі праходзілі таксама ў іншых правінцыях Кубы, дзе пратэсты традыцыйна жорстка падаўляюцца паліцыяй.
Адзначым, з мінулага тыдня па ўсёй краіне адбываюцца планавыя адключэнні электраэнэргіі. Жыхары штодзень сядзяць без святла па 10 гадзін. Спецыялісты гавораць, перабоі адбываюцца з-за зношанасці электрасетак і дэфіцыту паліва.