«Прыйшоў дадому з начной змены і ўбачыў у дзвярах паперку»
66- 19.03.2024, 16:59
- 53,542
Беларусаў працягваюць масава выклікаць на вайсковыя зборы.
З 11 сакавіка Узброеныя сілы Беларусі праводзяць праверку баявой гатоўнасці. У сувязі з гэтым пачалі прызыў вайсковаабавязаных з запасу.
- Сёння раніцай прыйшоў з начной змены і ўбачыў у дзвярах гэтую паперчыну, - паведаміў падпісант тэлеграм-каналу «Баста!».
Крыху не па сабе нават стала, калі разгледзеў яе. Я і так замяняю траіх людзей, а зараз пайду і ўвогуле не ведаю, як і што будзе. Цікава, калі не пайду, што будзе за гэта?