Лукашэнка мае спадзеў на грошы Пуціна
10- 19.03.2024, 18:57
- 19,114
Але іх не будзе.
Лукашэнка распавёў пра казачныя перспектывы супрацоўніцтва з РФ, якія нібыта яму абяцаў «новаабраны» Пуцін. Але ён не ўлічыў, што ягоны крамлёўскі гаспадар яшчэ больш адарваны ад рэчаіснасці, чым ён сам.
Такое меркаванне ў лісце ў рэдакцыю сайту Charter97.org выказаў чытач >Леў.
З фатаграфій відаць, што кіраўнікі эканамічнага блока РФ знаходзяцца ў шоку на ўсіх апошніх нарадах, на якіх крамлёўскі вар'ят наразае новыя «геніяльныя» праекты развіцця краіны.
Выдаткі Пуціна з кожным днём растуць. За мінулы год экспарт Расеі ўпаў на траціну. Санкцыі рэальна працуюць і іх эфект з кожным днём узмацняецца. Захад арыштаваў расейскую маёмасць на дзясяткі мільярдаў даляраў. Урад РФ ужо даўно залез у так званы фонд нацыянальнага дабрабыту для закрыцця бюджэтных дзірак. Для расейскай эканомікі надышоў па-сапраўднаму цяжкі час.
Лукашэнка цешыць сябе самападманам, спадзеючыся паўдзельнічаць у «распіле» расейскіх грошай.