9 траўня 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне службоўцу Бундэсвэра абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Расеі

4
У Нямеччыне службоўцу Бундэсвэра абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Расеі

Ён меў доступ да сакрэтных праектаў у сферы радыёэлектроннай барацьбы.

Нямецкі грамадзянін Томас Х. абвінавачаны ў працы на расейскую выведку і раскрыцці службовай таямніцы, паведаміла Генпракуратура Нямеччына.

Абвінавачаны служыў у Федэральнай управе Бундэсвера па ўзбраеннях, інфармацыйных тэхналогіях і выкарыстанні, сярод іншага яна займаецца закупамі сістэм радыёэлектроннай барацьбы. Як падазравае ведамства, ён некалькі разоў звяртаўся ў пасольствы Расеі ў Боне і Берліне з прапановай аб супрацоўніцтве. Адзін раз ён перадаў выведцы Расеі звесткі, атрыманыя падчас службы, сказана ў паведамленні.

Томаса Х. затрымалі ў мінулым жніўні.

Як высветліў Spiegel, ён меў доступ да сакрэтных звестак, якія тычацца праектаў нямецкага войска ў сферы радыёэлектроннай барацьбы - гэты доступ даюць толькі пасля праходжання спецыяльнай праверкі.

Нямецкія ўлады мяркуюць, што ён кіраваўся асабістымі намерамі праз расчараванасць працай і, магчыма, каб павысіць уласную значнасць. Як адзначаў Spiegel, такія супрацоўнікі з'яўляюцца найлепшымі інфарматарамі для замежных спецслужбаў, бо імі лёгка маніпуляваць.

У студзені стала вядома, што на фоне актыўнасці замежных выведак у апараце нямецкага канцлера Олафа Шольца пакінулі функцыйную сістэму пнеўматычнай пошты, такую пастанову прыняў сам кіраўнік урада. Штомесяц па трубах пнеўмапошты праходзіць амаль тысяча адпраўленняў. "Звычайна гэта тэрміновыя паведамленні, якія нельга пераслаць у электронным выглядзе або праз кур'ерскую службу, напрыклад, бо яны канфідэнцыйныя або павінны быць падпісаныя ў арыгінале", – тлумачыў суразмоўца Süddeutsche Zeitung (SZ).

Як паведамляў Charter97.org, у 2019 годзе пракуроры выставілі былому дарадцу Бундэсвэра Абдулу Хаміду С. абвінавачванні ў шпіянажы на карысць іранскай выведкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках