МНС правядзе вучэнні на станцыі метро "Міхалова"
2- 19.03.2024, 19:45
- 1,692
Вучэнні пройдуць уначы.
У ноч на 20 сакавіка МНС правядзе вучэнні на станцыі метро "Міхалова" ў Менску.
Паводле сцэнару вучэнняў, ратавальнікі адпрацуюць навыкі правядзення аварыйна-выратавальных работ пры ўзгаранні саставу электрацягніка і эвакуацыі пасажыраў са станцыі.
Правядзенне вучэнняў не паўплывае на дзейнасць метрапалітэна - 19 і 20 сакавіка 2024 года станцыя метро "Міхалова" будзе працаваць у штатным рэжыме.