Бельгія вылучыла два самалёты і 50 салдатаў для навучання ўкраінцаў на F-16 у Даніі
8- 19.03.2024, 20:12
- 2,866
Яны прабудуць там восем тыдняў.
Бельгія пастанавіла скіраваць у Данію 50 сваіх салдатаў і два самалёты для навучання ўкраінскіх вайскоўцаў на F-16. Яны прабудуць там восем тыдняў.
Пра гэта паведамляе Beldefnews.
Выданне піша, што ў гэты панядзелак міністр абароны Бельгіі Людывін Дэдандэр і кіраўнік абароны Узброеных сілаў Бельгіі адмірал Мішэль Хофман наведалі месца навучання ў Даніі.
«Як міністр я ганаруся тым, што наш авіяцыйны кампанент можа ўдзельнічаць у гэтай важнай праграме падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў, дапаможнага і тэхнічнага персаналу», – сказала Дэдандэр.
Для эксплуатацыі парку F-16 тэхнічная частка такая самая важная, як і лётная, таму Мінабароны супрацоўнічае з партнёрамі ў бельгійскай абароннай прамысловасці не толькі для навучання ўкраінскіх тэхнічных спецыялістаў, але і для надання неабходных тэхнічных сродкаў для падтрымкі паветранага флоту.