27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму нейтралітэт і Балта-Чарнаморскі саюз не выратуюць Беларусь

23
Чаму нейтралітэт і Балта-Чарнаморскі саюз не выратуюць Беларусь

Толькі NATO можа гарантаваць бяспеку нашай краіны.

У варшаўскім "Усходнееўрапейскім доме" (Dom Wschodni) прайшла прэзентацыя кнігі "Беларусь у NATO".

У дыскусіі прынялі ўдзел лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, экс-міністр абароны Польшчы, былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Януш Анышкевіч і вядомы расейска-амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі. Мадэратарам выступіла галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.

Лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў распавёў, як Беларусь дапамагла Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Вугоршчыны і краінам Балтыі ўступіць у NATO:

- Хацеў бы працытаваць артыкул спадара міністра Януша Анышкевіча ў кнізе «Беларусь у NATO»: «У NATO ўступае не войска, у NATO ўступае дзяржава, грамадзянская супольнасць, эліты і ўвесь народ». Уявім сабе, што няма Лукашэнкі. Што нам рабіць? Адказ відавочны - дэмакратыя павінна быць абароненая і ў вайсковым сэнсе.

Хачу ўспомніць адну гісторыю. У 1995 годзе я палемізаваў з былым дарадцам прэзідэнта ЗША Збігневым Бжэзінскім. Быў такі часопіс "Беларусь у свеце". Мы там выказваліся наконт NATO. Ужо тады было зразумела, што Вышаградская група рухаецца ў NATO, краіны Балтыі таксама пазітыўна выказваліся наконт Альянсу, а ў Беларусі пры ўладзе быў Лукашэнка.

Асноўная думка, якую я выказваў у артыкуле, была ў тым, што, магчыма, не варта адштурхоўваць Беларусь ад гэтага працэсу. Трэба краіну ўцягваць у яго. Было відавочна, куды рухаецца Лукашэнка, а ў рэгіёне будзе менш бяспекі з менавіта такой Беларуссю. Захад мог бы больш зрабіць, каб нашая краіна ўдзельнічала ў гэтых працэсах.

Што атрымалася? Беларусь дапамагла Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Вугоршчыне і краінам Балтыі ўступіць у NATO. Бо гэта быў выдатны фон, каб казаць: “Калі мы не будзем у NATO, будзе тое, што адбываецца ў Беларусі. Мы трапім пад уплыў Расеі”.

Палітык адказаў і прыхільнікам іншых канцэпцый бяспекі нашай краіны:

- Было вельмі шмат дыскусій на тэму таго, як павінна выглядаць архітэктура бяспекі Беларусі. Усе памятаюць Балта-Чарнаморскі звяз. Гэта была нармальная ідэя для 90-х гадоў, можа быць - для пачатку 2000-х. Аднак было відавочна, што гэта не гарантуе нашай бяспекі і развіцця краіны. Казалі пра нейтралітэт. Але людзі проста не разумеюць, што гэта вялізныя грошы. Гэта немагчыма. Нават найбагацейшая Швэцыя даслоўна на днях развязала ўсе пытанні аб уступленні ў NATO. А гэта быў галоўны прыклад нейтралітэту. Уявіце, усё павінна быць сваё. Сваё войска, свая тэхніка — гэта проста немагчыма для невялікай у вайсковым плане краіны. Нейтралітэт не для нас.

Мяркую, што дата 24 лютага 2022 года канчаткова паставіла кропку ў пытанні, дзе мусіць быць Беларусь. Гэта павінна быць звязана з перамогай Украіны, бяспекай Украіны і незалежнасцю, свабодай і дэмакратыяй у Беларусі. Таму на вокладцы кнігі — два сцягі. Беларускі і ўкраінскі. Для Еўропы важныя незалежнасць Беларусі і Украіны, Украіна і Беларусь у NATO.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках